Наведвальнікі музея з Польшчы і Аўстраліі

- 24.05.2017 г. у музеі быў прапраўнук прафесара Анджэя Снядэцкага, які выкладаў у Віленскім ўніверсітэце, калі там вучыўся А.Міцкевіч (На Фота 1 наш госць каля партрэта прапрадзеда).

У гэты ж дзень, 24.05.2017 г., музей наведаў сын Адама Міцкевіча. Праўда, не нашага Адама, а іншага, які сёння жыве ў Польшчы. (На фота 2 - справа).

26.05.2017 г. у музеі былі госці з Аўстраліі - дзве жанчыны. Прабабка адной з іх мела прозвішча Міцкевіч, і ў іх сям'і лічаць, што яны сваякі нашага Адама Міцкевіча.

1509