Сустрэча-рэквіем у памяць Барыса Кіта

3 лютага 2018 г. у музейным пакоі імя Б.У.Кіта сярэдняй школы № 1 г. Навагрудка адбылася сустрэча-рэквіем з нагоды смерці 01.02.2018 г. Барыса Уладзіміравіча Кіта - выпускніка Наваградскай беларускай гімназіі, яе дырэктара, вучонага ў галіне астранаўтыкі, ганаровага грамадзяніна Навагрудка.

Дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба распавёў прысутным аб наведванні Б.Кітам Навагрудчыны, аб сваіх сустрэчах з ім і перадаў школе некалькі фотаздымкаў аб тых падзеях.

546