М.У.Рыжанкоў наведаў Дом-музей


 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

Пасля завяршэння прыёму грамадзян, які быў праведзены 15.03.2018. ў Навагрудку, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў разам са старшынёй Навагрудскага райвыканкама Анатолем Маркевічам наведалі Дом-музей Адама Міцкевіча.

Падчас экскурсіі было адзначана, што гэты год асаблівы для Навагрудчыны - спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння нашага вядомага земляка, вялікага паэта Адама Міцкевіча. У завяршэнне візіту старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатоль Маркевіч запрасіў Максіма Уладзіміравіча на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Адама Міцкевіча, якія пройдуць у г. Навагрудку ў верасні гэтага года.