"Дзень (ноч) музеяў" - фотарэпартаж

18 мая 2018 г. Дом-музей Адама Міцкевіча ў чарговы раз правёў "ноч музеяў", якая доўжылася з 18.00 да 23.00.

Днём:
акцыя "чытаем Міцкевіча разам", анімацыйная праграма "Навагрудскія забаўкі" для турыстычных груп і выстаўка "Шэдэўры Марка Шагала вачыма юных навагрудчан".

Вечарам:
18.00 Прэзентацыя мастацкай выстаўкі Віктара Залаціліна “На зямлі пана Тадэвуша”
18.30 Прэзентацыя аднадзённай выстаўкі “Прыжыццёвыя выданні твораў Адама Міцкевіча ў фондах дома-музея”
18.45 – 21-00 Літаратурна-музычная гасцёўня “Навагрудскі край – мой родны дом”:

  • Акцыя “Чытаем Міцкевіча разам”
  • “У гасцях у няні Ганны” – выступленне ўдзельнікаў гуртка “З польскай на “ТЫ” Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей
  • Творчая вечарына пісьменніка і музыканта Міхаіла Зізюка
  • Творчая вечарына паэтэсы Святланы Абдулаевай

21.00 – 23.00 Кіналекторый – дэманстрацыя мастацкага фільма “Пан Тадэвуш” (1928 г.), тэлефільма “Возера Свіцязь”.

663