"Літаратурная гасцёўня" - першы пераможца

У доме-музеі Адама Міцкевіча навагрудскім тэлебачаннем "Нова-ТБ" праводзяцца здымкі перадачы "Літаратурная гасцёўня". У канцы перадачы гледачам задаюцца пытанні па гісторыі і культуры Навагрудчыны. Пераможцам першага выпуску стала жыхарка Навагрудка Шахава Святлана Уладзіміраўна, якая найбольш дакладна і поўна адказала на зададзеныя пытанні.
У якасці прыза ёй уручаны білет на права бясплатнага сямейнага наведвання музея.

803