Першы рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі.

12-13 сакавіка 2020 г. у Мінску прайшоў 1-шы рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі. Арганізатарамі выступілі Нацыянальны гістарычны музей і Беларускі фонд культуры.
Удзельнікамі форуму сталі звыш 200 чалавек: супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, журналісты і літаратары, гісторыкі, педагогі, студэнты і школьнікі з розных рэгіёнаў краіны.
Дырэктар Дома-музея Мікалай Гайба выступіў з паведамленнем "Краязнаўчы рух на Наваградчыне ў 1920-1930-я гады".

943