75-Перамога. Навагрудак: за 10 дзён да вайны

За 10 дзён да нападзення Германіі на Савецкі Саюз усесаюзная газета «Известия» (г.Масква) апублікавала 12.06.1941 г. даволі вялікі артыкул “Навагрудак” у сваёй рубрыцы “Весткі з гарадоў”.
Аўтар артыкула І.Векслер у час свайго прыезду ў горад паказаў даволі адметныя звесткі пра жыццё горада. Тут важна заўважыць, што г.Навагрудак разам з іншымі заходнебеларускімі гарадамі толькі паўтары гады як увайшоў у склад БССР і СССР, таму тады гэты матэрыял быў актуальны для ўсіх жыхароў Савецкага Саюза. Сёння і нам цікава пачытаць яго (як аказалася, перадваенныя) уражанні аб наведванні горада.
Якім жа ўбачыў горад Навагрудак карэспандэнт адной з цэнтральных газет у чэрвені 1941 года?...

Чытаць далей - глядзі ніжэй спасылку на маю публікацыю.

1128