АНОНС! 18 мая - Міжнародны дзень музеяў

Да Міжнароднага Дня музеяў, які адзначаецца 18 мая, Дом-музей Адама Міцкевіча на сваім сайце www.mickiewicz.museum.by запрашае пазнаёміцца з віртуальнай выстаўкай “Гасцям заўжды мы рады”, на якой пазнаёміцеся з мерапрыемствамі, якія правёў у мінулым годзе музей сумесна з замежнымі гасцямі, а таксама з падараванымі імі творамі Адама Міцкевіча, выдадзенымі на розных мовах.
Таксама будзе падрыхтавана віртуальнае падарожжа па пастаянна дзеючай музейнай выстаўцы “Паэма “Пан Тадэвуш” праз час і народы”.
Прэзентацыі будуць даступныя для прагляду з 16 мая 2020 г.

964