Выйшла з друку кніга «Сем вежаў Навагрудка»

Кніга пад такой назвай нядаўна выйшла ў свет.
Яе аўтар – дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба.
Кніга «Сем вежаў Навагрудка» – частка серыі «Падарожжа па родным краі», заснаванай ў 2019 годзе выдавецтвам «Беларусь». Кніга выпушчана па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Цвёрдая вокладка, дызайн з нацыянальным каларытам і 127 старонак цікавых звестак пра Навагрудчыну - 30 артыкулаў.
– У якасці назвы выдання была выбрана назва аднаго з артыкулаў, які знаёміць з гісторыяй узнікнення Навагрудскага замка, – прэзентуе сваю кнігу Мікалай Паўлавіч. – Інакш і быць не магло. Наш замак, які ўзнік у сярэдзіне ХІ стагодддзя, стаў сведкам слаўнай гісторыі Навагрудка. А яго рэшткі, якія захаваліся да нашых дзён, з’яўляюцца самай вядомай славутасцю і папулярным месцам наведвання і беларусаў, і замежных турыстаў.
<...>
Большасць нарысаў, якія ўвайшлі ў канчатковы варыянт кнігі, у розныя гады былі надрукаваны ў раённай газеце «Новае жыццё», а таксама ў калектыўных кнігах, у зборніках навуковых канферэнцый, часопісах.
<...>
У кнізе 82 ілюстрацыі – карты, рэпрадукцыі гістрычных карцін, партрэты, фотаздымкі і інш.
Набыць кнігу М.П. Гайбы «Сем вежаў Навагрудка» можна ў Доме-музеі Адама Міцкевіча. Кошт прымальны, – 15 руб.

А.Пятрова ("Новае жыццё" 28.08.2020 г.)

955