Гісторыя музейнага прадмета: памятны медаль "Памятка аб пераносе астанкаў на Вавель"

Памятны медаль "Pamiatka przeniesienia zwlok na Wawel" // "Памятка аб пераносе астанкаў на Вавель".
Аўтар: Главацкі Вацлаў. Выраблены з бронзы ў 1890 г. у Кракаве.

Медаль быў адчаканены з нагоды ўрачыстага перапахавання астанкаў Адама Міцкевіча ў Вавельскім замку.
Медаль належаў жыхару Асіповічаў Міхаілу Леанідавічу Маслоўскаму. Падараваны музею ў 2018 годзе падчас святкавання 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча і 80-годдзя дома-музея.

Звонку: у цэнтры - выява профіля Адама Міцкевіча. Пад выявай невялікі надпіс: «Вацлаў Главацкі». Вакол круга надпіс: «CUDEM NAS WROCISZ NA OJCZYZNY LONO». Пераклад з польскай: «Ты цудоўным чынам вернеш нас ва ўлонне Айчыны». Унізе - гады жыцця «1798-1855».

На адваротным баку медаля: у цэнтры - упрыгожаны саркафаг, на адным баку якога круг з манаграмай «AM», злева і справа ад круга разыходзяцца ў розныя бакі лаўровыя галіны, на правым боку дата саркафага «1890». Уверсе медаля па крузе надпіс: «PAMIATKA PRZENIESIENIA», унізе надпіс «ZWLOK NA WAWEL». У перакладзе з польскай мовы: «Памятка аб пераносе астанкаў на Вавель».

 

713