Міжнародная акцыя "Ноч музеяў"

Традыцыйна, пачынаючы з 2012 года, Дом-музей Адама Міцкевіча і сёлета прыняў удзел у акцыях, якія былі прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў, так званай “Ночы музеяў”. Кожны года праграма была цікавай і разнастайнай.

У гэтым годзе наведвальнікам была прапанавана праграма, якая ўключала ў сябе: аглядную экскурсію, квэст па музейнай экспазіцыі, гадзіну тэматычнага кіно, а таксама выстаўку з фондаў музея кніг з творамі Адама Міцкевіча ў перакладах на мовы свету.

Адметнай падзеяй “Ночы музеяў” гэтага года стала сустрэча сяброў музея з колам творчых людзей, якіх сабрала паэтка, сябар Міжнароднай асацыяцыі  пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар 10 паэтычных зборнікаў, аўтар слоў 20 песень Таццяна Яцук – ураджэнка Навагрудчыны, цяпер – жыхара г. Баранавічы. Гарманічна гучалі яе вершы, якія раскрывалі тонкасць душы, пачуццяў і думкаў паэткі.

Уразіла цікавая прэзентацыя, якую прадставіла Зоя Капуста (Кулік), сябар Міжнароднай асацыяцыі  пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар чатырох кніг паэзіі і прозы, аўтар і вядучая праграмы ”Вас вітае Беларусь”, якая распавядала пра істотнае, важнае і нязменна першапачатковае ў жыцці кожнага чалавека.

Арганічнымі былі цудоўныя і запамінальныя песні ў выкананні кампазітара, аўтара і выканаўцы больш 120 песень сучасных пісьменнікаў - Віктара Мяцельскага. Былі прэзентаваны кліпы песень на словы Таццяны Яцук у выкананні спявачкі,  лаўрэата шматлікіх нацыянальных конкурсаў - Галіны Бабонавай.

Шчыра дзякуем усім, хто разам з намі правёў ,”Ноч музеяў”!

737