ПОМНІКІ АДАМУ МІЦКЕВІЧУ - 1 - Помнікі ў Навагрудку

Першы помнік са скульптурнай выявай Адама Міцкевіча быў устаноўлены ў Навагрудку ў 1975 годзе на Малым замку. На прамавугольнай стэле быў размешчаны мазаічны профіль Адама Міцкевіча. Аўтар помніка – Уладзімір Грэк. На стэле на беларускай і рускай мовах радкі з паэмы «Пан Тадэвуш»: «Дзяцінства край, ты з намі да сканання, чысты, святы, як першае каханне…». З другога боку стэлы словы А. Пушкіна: «Он говорил о временах грядущих, когда народы распри позабыв, в великую семью соединятся».

У пачатку 1990 г. было прынята рашэнне замяніць устаноўленную на Малым замку стэлу з бюстам А. Міцкевіча на новы помнік паэту. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 12 верасня 1992 г. пад час правядзення Міжнароднага свята ў гонар паэта. Помнік (скульптар Валяр'ян Янушкевіч) знаходзіцца непадалёк ад Кургана Адама Міцкевіча, Навагрудскага замка, Фарнага касцёла, дзе быў ахрышчаны А. Міцкевіч, што разам стварае ўнікальны гісторыка-культурны комплекс.

У 1980 годзе быў устаноўлены бюст А. Міцкевічу перад Домам-музеем паэта гродзенскага скульп­тара Валянціны Галубкінай.

Яшчэ адным помнікам з'яўляецца "Курган Адама Міцкевіча", які насыпалі ў 1924-1931 гадах.

1080