Цікавы прадмет з фондаў музея - памятны медаль "Адам Міцкевіч"

Памятны медаль да 100-годдзя з дня смерці Адама Міцкевіча "Adam Mickiewicz". Вытворца - “Towarzystwo historyczno-literackie w Paryżu”/ "Гісторыка-літаратурнае таварыства ў Парыжы", 1955 год.

На вонкавым баку, у цэнтры, рэльефная аглаўная выява А.Міцкевіча (барэльеф), у профіль управа. На галаве  доўгія валасы, зачэсаныя назад, якія спадаюць да плеч, на твары вузкая бародка. Па колу медаля - надпіс на польскай мове: "ADAM MICKIEWICZ". Унізе, пад выявай Адама Міцкевіча, дробны надпіс: "W/G Wlad Olesczynskiego  z roku 1842". Пераклад на беларускую мову: "Паводле дызайна Уладзіслава Аляшчынскага з 1842 года". 

На адваротным баку змешчаны рэльефны тэкст на польскай мове, у 7 радкоў: "PAMIĘCI// WIESZCZA  NARODOWEGO// W  STULECIE JEGO ZGONU// TOWARZYSTWO// HISTORYCZNO-LITERACKIE // W PARYŻU // 1955". Пераклад на беларускую мову: "Памяці// нацыянальнага прарока// да стагоддзя з дня яго смерці// Таварыства// Гісторыка-Літаратурнае// у Парыжы// 1955".

Гурт гладкі. На гурце, у ніжняй частцы медаля, ёсць дзве зорачкі і надпіс "BRONZE".

816