Дні еўрапейскай спадчыны

У рамках правядзення Дзён еўрапейскай спадчыны Дом-музей Адама Міцкевіча наведалі першакурснікі Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа - філіяла БДЭУ. Яны даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху нашага славутага земляка, якому давялося жыць у розных еўрапейскіх краінах. На мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміліся з перакладамі паэмы "пан Тадэвуш" на розныя еўрапейскія мовы.

739