Шляхецкі баль у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся

У адным з самых атмасферных мясцін Беларусі, у Навагрудку, у Доме-музеі Адама Міцкевіча, прайшоў баль. Калектыў музея прадставіў тэатралізаваную праграму ў стылі балаў 19 стагоддзя, майстар-клас па танцах таго часу правёў Анатоль Кардаш - мастацкі кіраўнік аматарскага аб'яднання "Эпатажны блюз" (г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна), музычнае суправаджэнне забяспечылі выкладчыкі Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, літаратурную пантаміму па творах Адама Міцкевіча падрыхтавалі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа.

Прыемным завяршэннем вечарыны стаў канцэрт "Вераснёвыя мары" Вялікага тэатра Беларусі. Салісты оперы Алена Золава, Вольга Маліноўская, Дар'я Гаражанка, Андрэй Мацюшонак, трыо "Глорыя": Надзея Сянькевіч (скрыпка), Наталля Мурзіна (флейта), Кацярына Акавіцкая (віяланчэль), а таксама канцэртмайстар Анастасія Дубоўская і рэжыссёр Наталля Кузьменкова - падаравалі гледачам сапраўднае свята музыкі. 

Падрабязней чытайце і глядзіце відэа на тэлеграм-канале музея - https://t.me/dommickiewicza 

 

536