2 лістапада ў Беларусі адзначаюць Дзень памяці продкаў — Дзяды

У найбольш архаічным выглядзе свята Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. Абрад "Дзяды" ў цэлым мае старажытнае паганскае паходжанне і сыходзіць каранямі ў першабытны культ продкаў. Каталікі адзначаюць Дзень памяці продкаў 2 лістапада.

Таксама ёсць і афіцыйная дата Дня памяці. Яна ўстаноўлена ў календары Беларусі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года і адзначаецца штогод 2 лістапада.

Адам Міцкевіч стварыў паэму “Дзяды” („Dziady“). ІІ і IV часткі паэмы былі апублікаваныя ў Вільні ў 1823 годзе, ІІІ частка ў Дрэздэне ў 1832 годзе. Няскончаны рукапіс першай часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара і апублікаваны ў 1860 годзе.

Пераклад на беларускую мову зрабілі Канстанцін Цвірка і Серж Мінскевіч.

568