Ад Міцкевіча да Міцкевіча. 140-гадовы юбілей Якуба Коласа

3 лістапада мы адзначаем 140-гадовы юбілей Якуба Коласа (сапр. Канстанцін Міцкевіч). 

Упершыню Якуб Колас пабываў у Навагрудку яшчэ ў канцы 1940 года, у складзе рэспубліканскай камісіі па правядзенню мерапрыемстваў, звязаных з 85-годдзем са дня смерці Адама Міцкевіча. Разам з Я.Купалам, П.Броўкам і іншымі дзеячамі беларускай культуры Якуб Колас наведаў Навагрудак, пабываў у Доме-музеі Адама Міцкевіча.

У артыкуле “Светлыя старонкі дружбы”, надрукаваным у ЛІМе ў лістападзе 1955 года да 100 годдзя з дня смерці Адама Міцкевіча Якуб Колас разглядае творчы шлях паэта, яго месца ў польскай літаратуры, вызначае характэрныя рысы яго творчасці, сусветнае значэнне яго паэзіі.

29 лістапада 1955 года Якуб Колас уступнай прамоваю адкрывае ў Акадэміі навук вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня смерці А.Міцкевіча ў якой гаворыць аб тым, што імя Адама Міцкевіча з’яўляецца нацыянальным гонарам, што ў яго натхнёных творах знайшлі адлюстраванне перадавыя ідэі свайго часу.

У часопісе “Беларусь” №11 за 1955 год быў надрукаваны артыкул “Вялікі друг народа”, у якім заўважае, што “народнасць паэзіі Міцкевіча, глыбіня пранікнення паэта ў душу народа, веданне яго дум і спадзяванняў, вуснай творчасці, побыту, прыроды – сапраўды здзіўляе”.

У 1940 г. Колас пераклаў верш Адама Міцкевіча «Паніч і дзяўчына». Прачытаць верш можна па спасылцы - https://knihi.com/Adam_Mickievic/Panic_i_dziaucyna.html 

554