Услуги


МУЗЕЙ прапануе


У нашым музеі вы можаце набыць разнастайную сувенірную прадукцыю.


У тым ліку: "магніцікі", вымпелы, керамічныя плакеткі з відамі помнікаў Навагрудка, турыстычную карту Навагрудчыны, кнігі па краязнаўству і інш.

Аплата можа быць і па безнаяўнаму разліку.

ЭКСПАЗІЦЫЯ МУЗЕЯ (Аглядная экскурсія)

Дзеючая сёння экспазіцыя адкрыта 25 мая 2001г. Работы па яе стварэнню выкананы прадпрыемствам “Мінскі мастацкі камбінат”. Аўтары навуковай канцэпцыі супрацоўнікі Дома-музея С.Анісімава. Н.Чарняўская, М.Гайба. Мастацкае рашэнне ажыццёўлена мастаком Г.Чыстым (г.Мінск).
У галоўным доме, у 5-ці пакоях, прадстаўлена біяграфічная экспазіцыя, у падвале і падземным пераходзе, які злучае дом з флігелем, размяшчаюцца выстаўкі. З іх дзве пастаянныя – “Святло кухні Міцкевічаў” і “Паэма “Пан Тадэуш” – праз гады і народы”.
У экспазіцыі паказаны рэчы, звязаныя з Міцкевічам і яго акружэннем: камплекты мэблі, гадзіннікі, кнігі, рукапісы, піяніна, веер і г.д., партрэты калег, сяброў і знаёмых.

ТЭМАТЫЧНЫЯ ЭКСКУРСІІ:

1.Расійскі перыяд жыцця Адама Міцкевіча (для усіх катэгорый) А.Міцкевіч пражыў у Расіі амаль 5 гадоў (1824-1829гг). Апавядаецца аб яго жыцці ў Пецярбургу, Адэсе, Крыме, Маскве, аб творчых узаемаадносінах з рускімі паэтамі (А.Пушкін, М.Палявы, .Жукоўскі і інш.), аб творах гэтага перыяду, дзе А.Міцкевіч па словах М.Палявога быў “не толькі як першы польскі паэт, але як амаль першы сярод сёння існуючых”.

2.Шляхецкія сядзібы Навагрудчыны. (сярэдні і старэшы школьны ўзрост, дарослыя) У экскурсіі расказваецца аб сядзібах у Завоссі, Туганавічах, Шчорсах, аб іх архімтэктурных і планіровачных асаблівасцях, аб іх уладальніках і ролі гэтых людзей у жыцці А.Міцкевіча і гісторыі Беларусі.

3.Адам Міцкевіч у творчасці мастакоў і скульптараў. (для усіх катэгорый) Аповяд пра змешчаныя ў экспазіцыі і фондах работы Аляшкевіча, Арлоўскага, Ваньковіча, Бурдэля, Д’Анжэ, Назарэнкі, Панкратава, Кашкурэвіча і іншых.

ЛЕКЦЫІ:
1. У бацькоўскім доме. (для усіх катэгорый) Пра дзіцячыя і юнацкія гады А.Міцкевіча, праведзеныя на Навагрудчыне.
2.“Часта бачу ў сне Навагрудак”. (старэйшыя класы, навучэнцы, дарослыя) Аб жыцці А.Міцкевіча за мяжой, аб вобразе Радзімы ў яго пісьмах і творах.

3. Лёс братоў і нашчадкаў А.Міцкевіча. (старэйшыя клася, навучэнцы, дарослыя) Расказваецца аб лёсе братоў Францішка, Аляксандра, Ежы, аб дзецях Адама Міцкевіча і ях нашчадках, аб іх кантактах з Навагрудчынай.

МУЗ.-ПЕДАГАГІЧНЫЯ ЗАНЯТКІ
"Прывітанне, музей!"
“Калядныя сустрэчы”. (малодшы і сярэдні школьны ўзрост). Сустрэчы праводзяца напярэдадні і ў час каталіцкіх і праваслаўных калядаў. Увага надаецца гісторыі свята, традыцыям. Выкарыстоўваецца батлейка і фрагменты твораў А.Міцкевіча.

Канцэрты, прэзентацыі ў ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНЫМ САЛОНЕ (ГАСЦЁЎНІ)



Выставачная галерэя Дома-музея - прыклад (Выстаўка Віктара Залаціліна)


Прадастаўляецца магчымасць аматарскіх фота- і відэаздымкаў.


Фрагмент экспазіцыі