Выстаўкі "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч..." і "Максім Танк..."

(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі")

З 16.04.2013 г. у музеі экспануюцца выстаўкі, створаныя Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск)
- літаратурна-дакументальная выстаўка "Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі..."
- літаратурна-дакументальная выстаўка "В.Дунін-Марцінкевіч. Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы",
а таксама - Фотавыстаўка "Дарогамі Максіма Танка".
Важна адзначыць, што В.Дунін-Марцінкевіч і М.Танк былі перакладчыкамі твораў Адама Міцкевіча.

У прэзентацыі ўдзельнічалі намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры Міністэрства культуры РБ Гаўрылава С.М., дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Макарэвіч Л.В., намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Ермакова А.Я., супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі г.Навагрудка, школьнікі.

Тэлекампанія "Ново-ТВ" праводзіла здымкі прэзентацыі. Відэжасюжэт будзе апублікаваны пазней.

Дадзены праект рэалізаваны ў рамках юбілейных мерапрыемстваў да 75-годдзя з часу адкрыцця музея А.Міцкевіча. (Юбілей - у верасні 2013 года).

1039