Для мілых дам

4 сакавіка 2016 г. з нагоды Міжнароднага Дня жанчын ў доме-музеі адбыліся экскурсія і музычна-тэатралізаванае прадстаўленне па тэматыцы творчасці Адама Міцкевіча.

Удзельнічалі супрацоўнікі музея і раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, гандлёва-эканамічнага каледжа, танцавальны калектыў "Гармонія".

Прысутнічалі кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама, жанчыны - прадстаўніцы ўсіх сфер дзейнасці, актыўныя ўдзельніцы грамадскага жыцця сваіх устаноў, арганізацый і раённых мерапрыемстваў.

694