Выстаўка "Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа"

8 красавіка ў Доме-музеі Адама Міцкевіча пачне працу выстаўка "Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа", прымеркаваная да 110-годдзя пачатку яго літаратурнай дзейнасці.

На выстаўцы, якую прадаставіў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г.Мінск), праз фатаграфіі людзей, мясцін, твораў наведвальнікі пазнаёмяцца з біяграфіяй народнага паэта, частка жыцця якога была звязана і з Навагрудчынай. Таксама дэманструюцца 18 ілюстрацый мастакоў М.Селяшчука і Б.Заборава да паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”.

Асобным стэндам на выставе прадстаўлены матэрыялы са збораў нашага дома-музея Адама Міцкевіча (фатаграфіі і кнігі), якія паказваюць сувязь Якуба Коласа з Навагрудчынай, дзе ён быў выбраны ў 1946 г. і яшчэ два скліканны запар дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР ад Навагрудскай выбарчай акругі.

Музей працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 9.00. да 18.00.
Уваходны білет на выстаўку - 6 000 беларускіх рублёў, экскурсія па выстаўцы - 20 000 беларускіх рублёў за групу.

Выстаўка будзе экспанавацца на працягу месяца.

833