Музей адзначыў 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча

24.12.2018. у Навагрудку адзначылі дзень нараджэння Адама Міцкевіча.

Ля помніка Адаму Міцкевічу прайшоў мітынг і ўскаладанне кветак да помніка. Вітала ўдзельнікаў акцыі намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каралько.

У Доме-музеі Адама Міцкевіча была праведзена для гасцей інтэрактыўная (касцюміраваая) экскурсія і агляд кніжнай выстаўкі з фондаў музея, на якой былі паказаны кнігі з творамі Адама Міцкевіча ў перакладах на іншыя мовы (19 кніг), што пацвярджае значнасць творчасці нашага земляка. - літоўскую, латышскую, эстонскую, казахскую, азербайджанскую, фінскую, кашубскую, кітайскую, в'етнамскуюі інш.

Завяршылася мерапремства чытаннем удзельнікамі сустрэчы твораў Міцкевіча.
Падрабязней(+ фота) - >> Газета "Новае жыццё"

507