Фотавыстаўка "Возера Свіцязь - услаўлена Міцкевіча пяром"

Дом-музей Адама Міцкевіча запрашае наведаць фотавыстаўку “Возера Свіцязь - услаўлена Міцкевіча пяром”, на якой прадстаўлена з фондаў дома-музея 25 фатаграфій (у вялікім фармаце) нашага прыгожага, шмат у чым унікальнага і найвялікшага ў Гродзенскай вобласці возера.

Аўтар фатаграфій Аляксандр Ласмінскі – вядомы беларускі фотамастак, кіраўнік народнага фотаклуба “Гродна”, аўтар фотаальбома “Возера Свіцязь” (2003 г.).

Адам Міцкевіч уславіў возера Свіцязь у сваіх баладах “Свіцязь”, “Свіцязянка”, “Рыбка”.

42