Нашы мерапрыемствы


Канцэрт у гонар М.К.Агінскага
6 мая 2009г. у літаратурна-музычным салоне музея выкладчыкі і вучні Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі праграму з цыкла “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, прысвечаную жыццёваму шляху і творчай дзейнасці Міхала Клеафаса Агінскага. Слухачамі былі навучэнцы навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.

ФІЛЬМ пра Навагрудчыну
22-24 красавіка 1-шы Нацыянальны тэлеканал(БТ) праводзіў на Навагрудчыне (вёскі Шчорсы, Лаўрышава, Уселюб, Валеўка, возера Свіцязь) здымкі тэлефільма з цыкла “Зямля беларуская”. Сюжэт фільма пабудаваны на вобразе Адама Міцкевіча, таму значная частка здымкаў праходзіла ў Доме-музеі паэта. Для ўдзелу ў фільме былі запрошаны ў якасці акцёраў вучні СШ №4, настаўнікі і работнікі ўстаноў культуры.

Эфір плануецца на БТ у чэрвені - праграма “Зямля беларуская” у 17.05.

Сустрэча
17 красавіка музей наведалі сябры Таварыства “Польшча-Беларусь”. Паездку арганізавала пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прыцягнення турыстаў і папулярызацыі творчай спадчыны Адама Міцкевіча.

ВЫСТАЎКА паштовак
9 красавіка ў Доме-музеі Адама Міцкевіча пачынае працу выстаўка “Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. У аснове выстаўкі – найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Аналагаў падобнага збору паштовак у свеце не існуе. Дадзеная выстаўка з’яўляецца працягам праекта газеты “СБ-Беларусь сегодня” – “В поисках утраченного». Выстаўка будзе працаваць да 3 мая 2009 года.

Падрабязней пра аўтара і выстаўку чытайце ТУТ > NOVOGRUDOK.BY.

101