ЖНІВЕНЬ: выстаўка, канцэрты г.Навагрудак

26.08. - Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі...
18.08. - Фільм пра Навагрудак...
09.08. - Выстаўка і канцэрт да Дня сабору уіх беларускіх святых...
08.08.- Музычная вечарына ў музеі...

Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі
26 жніўня музей наведаў міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі спадар Выгаудас Ушацкас і кіраўнікі беларускага і літоўскага пасольстваў. Сярод гасцей былі таксама журналісты двух літоўскіх тэлевізійных каналаў. У час сустрэчы прагучала шэраг цікавых прапаноў па ўзаемнай папулярызацыі творчасці Адама Міцкевіча.

Фільм пра Навагрудак
18 жніўня міждзяржаўная тэлекампанія “Мір” правяла ў музеі здымкі сюжэтаў і інтэрв’ю для тэлефільма пра г.Навагрудак. Дэманстрацыя фільма запланавана ў эфіры тэлеканала “Мір” на 27 верасня ў 10.00.

Выстаўка кананічнага жывапісу
9 – 18 жніўня 2009 г. у музеі праходзіла выстаўка кананічнага жывапісу “Дивен Бог во святых Своих”, прадастаўленая галерэяй “Мир православного творчества” (г. Мінск).
9 жніўня адбыўся канцэрт духоўнай музыкі “Пойте Богу нашему, пойта!..”. Выстаўка і канцэрт праходзілі ў рамках мерапрыемстваў, якія доўжыліся тыдзень на тэрыторыі Навагрудскай епархіі з нагоды святкавання 25-годдзя Сабору Беларускіх святых.

Канцэрт класічнай музыкі
8 жніўня ў музеі адбыўся канцэрт класічнай музыкі з цыкла “Музыкальные вечера в музее”, якія арганізоўвае ГА “Беларускі саюз музыкальных дзеячаў” (г. Мінск). У выкананні Ірыны Гаўрылкевіч (вакал, салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета) і Наталлі Сазановіч (фартэпіяна, Беларуская акадэмія музыкі) прагучалі творы расійскіх і польскіх кампазітараў 19 стагоддзя. Сярод іх - і песні на словы А.Міцкевіча.

2434