Инскрипты эпохи можно увидеть в Доме-музее Адама Мицкевича в Новогрудке

Публикация в газете "Звязда".

Читать на сайтье газеты - https://zviazda.by/be/news/20210219/1613750779-inskrypty-epohi-mozhna-ub...

Шэсцьдзясят дзве кнігі з аўтарскімі падарункавымі надпісамі з асабістай бібліятэкі Мікалая Гайбы — гэта своеасаблівы аповед пра наш час, яго выдатных асоб, пра багацце беларускай зямлі на таленты. Мікалай Гайба кажа, што сам не ставіў мэту атрымаць інскрыпты. Значную частку кніг аўтары прывозілі ў Навагрудак, а жаданне падарыць іх нярэдка ўзнікала падчас гутаркі з Мікалаем. Напэўна, гэта натуральна — дзяліцца з творчым чалавекам вынікам сваёй працы.

Першыя кнігі Мікалай Гайба атрымаў яшчэ падчас вучобы на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — ад аўтараў, якія сустракаліся з тагачаснымі студэнтамі, падчас паэтычных вечарын у Доме літаратара. Потым — ад былых аднакурснікаў. З некаторымі аўтарамі Мікалай Гайба пазнаёміўся ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Ён асабіста ведаў такіх вядомых беларускіх гісторыкаў, як Мікола Ермаловіч і Міхаіл Касцюк. Кнігі, што ўвайшлі ў экспазіцыю «Аўтографы жыцця, аўтографы творчасці» — толькі меншая частка з асабістага збору, кніг з аўтарскімі надпісамі ў Гайбы больш за 150.

Некаторыя экспанаты — гісторыя шматгадовых добрых адносін. Сярод такіх — кнігі Вячаслава Чамярыцкага, ганаровага грамадзяніна Навагрудскага раёна Мікалая Нікалаева, які цяпер жыве ў Санкт-Пецярбургу... Аўтографы гэтых людзей вельмі дарагія сэрцу Мікалая Гайбы.

— Чалавеку ўласціва дзяліцца плёнам сваёй працы, — заўважае Мікалай Гайба, сам аўтар шматлікіх работ пра гісторыю Навагрудчыны, якія ён таксама з радасцю падпісвае калегам і цікавым суразмоўцам. — Мэта гэтай выстаўкі — пазнаёміць наведвальніка з цікавымі кнігамі і нагадаць пра людзей, вядомых у сусветнай і айчыннай гістарыяграфіі і літаратуры.

Паліна ДЗІСКО

 

226