Выставки

Выстаўка "Партрэты Адама Міцкевіча" (з фондаў музея)
01.11.2017 09:00
30.11.2017 14:20

Выстаўка "Партрэты Адама Міцкевіча" (з фондаў музея)

Выстаўка "Разам, сябры маладыя"
20.09.2017 10:00
15.10.2017 18:00

Выстаўка з фондаў нашага музея прысвечана 200-годдзю Таварыства філаматаў (1817-1823 гг.).

Выстаўка жывапісу "Вобразы Радзімы"
04.05.2017 15:00
20.06.2017 15:00

Да 20 чэрвеня ў музеі экспануецца выстаўка жывапісных карцін беларускіх мастакоў, на якіх адлюстраваны краявіды Навагрудчыны, а таксама карціны па матывах творчасці Адама Міцкевіча.(З фондаў музея).

Выстаўка фатаграфій 19-га стагоддзя
18.05.2017 09:00
18.06.2017 17:00

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2017

З 18 мая 2017 г. у музеі экспануюцца фатаграфіі Тэафіла-Эўгеніюша Барэцці (1860-1910 гг.) на якіх адлюстраваны віды мясцін Навагрудчыны і Нясвіжа ў канцы 19-га стагоддзя.

Выстаўка жывапісу "Краявіды радзімы"
04.05.2017 09:00
16.05.2017 15:00

Выстаўка жывапісу "Краявіды радзімы" з фондаў Дома-музея Адама Міцкевіча.

Выстаўка "Бывай, мільянер"
22.03.2017 14:00
03.05.2017 14:00

Якія былі грошы ў 19-пач.21 стст. (расійскія, польскія, нямецкія акупацыйныя, савецкія, беларускія - паказаны арыгіналы банкнот), якія былі заработныя платы; што можна было купіць на адзін мільён і за меншую суму ў гэтыя перыяды нашай беларускай гісторыі? Усё гэты зможаце ўбачыць і пачытаць на выстаўцы. ЗАПРАШАЕМ!
Выстаўка прадастаўлена Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем.

Выстаўка "Таямніцы майстэрства"
01.12.2016 09:00
20.12.2016 14:00

Прадстаўлены работы ў тэхніках: выцінанка-выбіванка, саломапляценне, аплікацыі з саломкай, роспіс па шклу, лапікавае шыццё (пэчварк), аўтарскія лялькі, тканыя паясы.

Па папярэдняй дамоўленасці супрацоўнікі Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў могуць правесці майстар-класы для наведвальнікаў выстаўкі.

Выстаўка з фондаў музея "Радавод Міцкевічаў"
22.10.2016 15:00
20.11.2016 16:00

Выстаўка Віталія Раковіча "Ілюстрацыі да гісторыі"
06.10.2016 12:07
06.11.2016 12:07

Прадстаўлены фатаграфіі архітэктурных помнікаў Беларусі.
Фота і тэкст пра выстаўку на сайце аўтара >>>

Выставка "Иллюстрации к истории Беларуси"
20.08.2016
17.09.2016

Персанальная фотавыстаўка члена Народнага фотаклуба "Мінск" Віталя Раковіча "Иллюстрации к истории Беларуси" з 20.08.2016 г.

Выстаўка ікон Ядзвігі Сянько
01.07.2016 09:00
31.07.2016 18:00

Выстаўка ікон Ядзвігі Сянько (г.Маладзечна).

Фотавыстаўка з Пасольства Італьянскай Рэспублікі
06.06.2016 15:19

Выстаўка з фондаў Пасольства Рэспублікі Італія ў Рэспубліцы Беларусь “Паўночная Італія: землястаянне 2012 год”.

Выстаўка "Жыццё і творчасць Якуба Коласа"
08.04.2016
08.05.2016

8 красавіка ў Доме-музеі Адама Міцкевіча пачне працу выстаўка "Якуб Колас: жыццё і творчасць", прымеркаваная да 110-годдзя пачатку яго літаратурнай дзейнасці.
На выстаўцы, якую прадаставіў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г.Мінск), праз фатаграфіі людзей, мясцін, твораў наведвальнікі пазнаёмяцца з біяграфіяй народнага паэта, частка жыцця якога была звязана і з Навагрудчынай. Таксама дэманструюцца 18 ілюстрацый мастакоў М.Селяшчука і Б.Заборава да паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”.
Музей працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 9.00. да 18.00.

Фотавыстаўка "Фарбы Беларусі"
02.02.2016
07.03.2016

Персанальная фотавыстаўка члена народнага фотаклуба "Мінск", члена беларускага грамадскага аб'яднання "Фотамастацтва" Віталя Раковіча.

Прэзентацыя выстаўкі 3 сакавіка ў 14.30. Уваход свабодны.

Выстаўка "У родных мясцінах"
23.12.2015
30.01.2016

На выстаўцы прадстаўлены творы мастакоў, ураджэнцаў Навагрудчыны, на якіх адлюстраваны краявіды нашага рэгіёна і тэматыка творчасці Адама Міцкевіча.

«Пакт Рериха. История и современность»
01.10.2015
31.10.2015

1 октября в Лидском историко-художественном музее состоялась презентация международного выставочного проекта «Пакт Рериха. История и современность». Подробнее на сайте музея www.lixmuseum.by

Выставка BLINE
19.03.2015
01.04.2015

Выставка BLINE
19 марта в 13.00 в Ивьевском музее национальных культур состоится открытие художественной выставки врача детского хирурга Вячеслава Игнатенко. На выставке будут представлены около 30 работ в авторском стиле BLINE. Также, во время открытия состоится мастер- класс. Все желающие смогут поучаствовать в создании картин в стиле BLINE. Выставка продлится до середины апреля.

Літаратурна-дакументальныя выстаўкі (В. Дунін-Марцінкевіч, Максім Танк)
26.04.2013
26.05.2013

у музеі экспануюцца выстаўкі, створаныя Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск)
- літаратурна-дакументальная выстаўка "Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі..."
- літаратурна-дакументальная выстаўка "В.Дунін-Марцінкевіч. Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы",
а таксама - Фотавыстаўка "Дарогамі Максіма Танка".
Важна адзначыць, што В.Дунін-Марцінкевіч і М.Танк былі перакладчыкамі твораў Адама Міцкевіча.

Фотавыстаўка "Необычно об обычном"
05.02.2013
01.03.2013

1 лютага 2013 г. у музеі пачалося экспанаванне фотавыстаўкі сябра народнага фотаклуба "Мінск" Галіны Ламако "Необычное об обычном".


Выстаўка працуе да 1 сакавіка.

Выстаўка творчых работ
05.12.2012 14:12
05.01.2013 14:12













4 снежня 2012 г. пачынае працу выстаўка творчых работ супрацоўнікаў Навагрудскага раённага цэтра рамёстваў.
У экспазіцыі прадстаўлены вышыванкі, выбіванкі, вырабы з лазы, саломапляценне, пэчвар, аплікацыі з саломкі і бяросты, ткацтва.

Выстаўка да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа
15.10.2012 12:00
15.11.2012 12:00



5 кастрычніка 2012 г. у музеі адкрылася выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (г.Мінск). На выстаўцы экспануюцца асабістыя рэчы Якуба Коласа, а таксама 23 карціны мастака Уладзіміра Сулкоўскага з серыі "Мой родны кут", на якіх адлюстраваны родныя мясціны песняра. Выстаўка будзе працаваць да 10 лістапада.

Мастацкая выстаўка Яна Рыдзікі
01.09.2012 14:00
30.09.2012 14:00

У Доме-музеі Адама Міцкевіча на працягу верасня 2012 г. працуе выстаўка жывапісу Яна Рыдзікі (1937 года нараджэння), жыхара Браслаўскага раёна.

Мастацкая выстаўка "Сэрцу мілая Айчына"
10.05.2012
10.06.2012

З 1 мая 2012 г.- у музеі экспануецца мастацкая выстаўка "Сэрцу мілая Айчына", на якой прадстаўлены 18 работ з фондаў дома-музея аўтараў А.Будзейкі (г.Бабруйск), І.Грыцюта (г.Пінск), В.Залаціліна (Навагрудскі раён), С.Кічко (г.Гродна).

Фотавыстаўка "Кольскі бераг"
18.04.2012 12:41
27.04.2012 12:41

Аўтар: Святлана Кранцэвіч (г.Навагрудак), ураджэнка г.Мурманск.

Фотавыстаўка "Палітры восеньскіх Карпат"
18.04.2012
27.04.2012