Установа культуры «Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку»

Дырэктар Апановіч Ганна Іванаўна. Тэл.: (01597) 3-42-10
Галоўны захавальнік фондаў: Мацыс Марына Іванаўна. Тэл.: (01597) 3-42-13
Старшы навуковы супрацоўнік: Гайба Мікалай Паўлавіч. Тэл.: (01597) 3-42-11
Навуковы супрацоўнік: Гендзік Ганна Васільеўна. Тэл.: (01597) 3-42-11

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (1-я катэгорыя). Музей уяўляе сабой не толькі біяграфічную музейную экспазіцыю, але і музей "пад адкрытым небам". Тут адноўлена сядзіба пачатку 19 стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка.
Сярод экспанатаў: асабістыя рэчы (гадзіннік, акуляры). У экспазіцыі - прадметы, звязаныя з А. Міцкевічам і яго асяроддзем.
У цокальных памяшканнях музея і падземным пераходзе, які злучае дом з флігелем, праводзяцца выставы.

ЭКСКУРСІІ ў дзяржаўных музеях маюць права праводзіць толькі супрацоўнікі дадзеных музеяў.

У адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь апошняя серада кожнага месяца ўстанаўліваецца адзіным бясплатным днём наведвання з бясплатным экскурсійным суправаджэннем па пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) для вучняў, якія атрымліваюць агульную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю.