26 лістапада - дзень памяці Адама Міцкевіча

Абставіны смерці Адама Міцкевіча
Навогул усё, што тычыцца жыцця і спраў Адама Міцкевіча, поўна таямніц, недамовак, загадак...
Вось яшчэ адна загадка – загадка смерці…
1855 года быў для Міцкевіча цяжкім…
У пачатку сакавіка 1855 года, а дакладна 5 сакавіка, памірае жонка паэта. Міцкевіч успамінаў, што Цэліна памірала пры памяці, у спакоі і нават весялосці….
Можа для таго, каб рассеяць смутак ад гэтай страты, можа спадзяючыся, што ён можа прынесці карысць сваім землякам, Міцкевіч ухапіўся за думку арганізацыі польскіх легіёнаў у Турцыі. Яму здавалася, што настаў зноў час для дзейнасці. Так, дакладна вядома, 11 верасня 1855 года Міцкевіч з'ехаў у Канстанцінопаль. Ехаў ён як бы па даручэнню французскага міністэрства адукацыі: для вывучэння культурнага стану паўднёвых славян; але, па сутнасці, ехаў з даручэннем князя Чартарыйскага.
У дзень смерці Міцкевіча, сябры наведалі яго каля 10-й гадзіне раніцы. Міцкевіч ляжаў на ложку апрануты, але без тужуркі; ён скардзіўся на млоснасць, якая захапіла яго каля 6 гадзін раніцы. Пазней наведалі яго ў 9 гадзін вечара, Міцкевіч быў ужо мёртвы…
Вось такімі былі апошнія моманты жыцця Міцкевіча і кароткачасовая хвароба, асаблівасці якой даволі нявызначаныя.
Існуе на гэты некалькі поглядаў на прычыны смерці Міцкевіча, і сярод іх можна заўважыць два крайніх напрамкі. Першы з іх называе халеру, як прычыну смерці паэта, другі - вылучае гіпотэзу атручванне. Кожная з гіпотыз мае свае абгрунтаванні.
Але можна зрабіць і адносна простыя высновы смерці Міцкевіча. Смерць Міцкевіча можна растлумачыць натуральнымі прычынамі, г. зн. хранічнымі захворваннямі страўніка і кішак, якія не лячыліся і пагаршаліся адсутнасцю дыеты і камфорту. Абвастрэнне хваробы адбылося ў выніку заражэння ў лагеры ў Бургасе. Верагодна, гэта была яшчэ не азіяцкая халера, а па заключэнню доктара Драздоўскага - дызентэрыя.

Сёння ў Стамбуле, у доме, дзе першапачаткова быў пахаваны Адам Міцкевіч - музей, побач - вуліца Адама Міцкевіча.

1022