26 лістапада дзень памяці Адама Міцкевіча і дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Аўтограф У.Караткевіча ў музейнай "Кнізе водгукаў"

У чэрвені 1963 года Уладзімір Караткевіч наведаў Дом-музей Адама Міцкевіча і пакінуў запіс у музейнай "Кнізе водгукаў":
“Мы, беларусы, ганарымся яго імем разам з палякамі, бо гэта нашы рэкі і пушчы закінулі ў душу паэта першыя іскры паэзіі, бо гэта ад туганавіцкага няшчаснага кахання пачалі спяваць струны яго ліры, бо “Свіцязянка” – ад Свіцязі, бо мерны і пагрозны крок гісторыі ў творах яго - ад веж Наваградскіх.
І таму ён, Адам – з намі, а мы ўсе – з ім”.
23.06.1963г.
Уладз. Караткевіч
-------
УВАГА, паважаныя чытачы!
Фотаздымак гэтага тэксту Уладзіміра Караткевіча ў музейнай "Кнізе водгукаў" (1963 года) публікуецца ўпершыню (!) для ўсеагульнага доступу (Інтэрнэт і інш. СМІ), таму, згодна заканадаўству, пры выкарыстанні дадзенай фатаграфіі (аўтографа У.Караткевіча) неабходна абавязковая спасылка на Дом-музей Адама Міцкевіча і актыўная спасылка на гэтую старонку. Для камерцыйнага выкарыстання дадзенай фатаграфіі (выданне кніг, паштовак, буклетаў і да г.п.) неабходна звязацца з музеем.
З павагаю, дырэктар Мікалай Гайба

1181