Літаратурны салон "Адам Міцкевіч. Паэзія кахання"

11 сакавіка 2021 г. дом-музей запрасіў жыхароў Навагрудка на падрыхтаваную супрацоўнікамі музея літаратурна-музычную кампазіцыю "Паэзія кахання» - пра жанчын-муз у жыцці Адама Міцкевіча.
Усё жыццё Адам Міцкевіч шукаў свой ідэал... Кожная з жанчын пакінула ў жыцці паэта свой незабыўны след, дзякуючы якому ім было створана шмат яркіх твораў. Яго творы - лепшае сведчанне кахання паэта. У іх і прызнанні, і радасць сустрэч, і падзяка за тое, што яны, жанчыны, былі ў жыцці паэта.

1006