Цікавы прадмет з фондаў музея - барэльеф насценны “Адам Міцкевіч”

Барэльеф насценны "Адам Міцкевіч" адліты з чыгуну на Каслінскім чыгуналіцейным заводзе (Расійская імперыя) у 1898 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Каслінский чыгуналіцейны завод - найстарэйшы металургічны завод Паўднёвага Урала, які дзейнічае з 1740-х гадоў. Атрымаў сусветную вядомасць за сваё мастацкае чыгуннае ліццё.

Аўтар дадзенай работы Мачалін А.С., родам з сялян.

Барэльеф паступіў у музей у 1958 г.

732