Цікавы прадмет з фондаў музея - кніга “Poezye Adama Mickiewicza. Tom pierwszy” - Парыж, 1828 г.

Працягваем знаёміць з прыжыццёвымі выданнямі Адама Міцкевіча.

Кніга “Poezye Adama Mickiewicza. Tom pierwszy” выдадзена ў Парыжы ў 1828 годзе. У зборнік уваўшлі "Ballady i romanse" (балады і рамансы - 15 шт.), “Wiersze rożne” (розныя вершы - 4 шт.) і паэма “Grażyna” (“Гражына”).

 На вокладцы дэкаратыўнае абрамленне з элементамі расліннага арнаменту. На першай старонцы вокладкі, у дэкаратыўнай рамцы, надрукавана: “Poezye Adama Mickiewicza. z portretem autora. Tom pierwszy. w Paryżu. U przedsiębiorców Barbezat i Delaruea  przy ulicy de Grammont, № 7.  w Genewie  w xięgarni Tyc… przy ulicy du Rhòne № 77  MDCCCХХVIII”.

На апошняй старонцы, таксама дэкарыраванай рамкай з раслінным узорам, па цэнтру змешчана ілюстрацыя – ліра, па абодва бакі якой знаходзяцца лаўровыя галінкі, якія перакрыжоўваюцца ўнізе. У ніжняй частцы надрукавана: “Paris, Typographie de J. Pinard  Rue d’Anjou-Dauphine № 8”.

У кнізе некалькі адбіткаў штампаў. На тытульным лісце і на с. 1 у ніжняй частцы адбітак штампа ў выглядзе літар "БІБЛІОТЕКА// РЕДЬКО  Ч: ", у 2 радкі, чырвоным чарнілам. На тытульным лісце злева над штампам рукапісны надпіс - дата "31.ХII.1910" і надпіс “wieczor”; справа -  адбітак прамавугольнага штампа чорнага колеру, дзе дрэнна бачны літары “ДЗ”; у верхнім правым вугле ліста  авальны штамп (дрэнна бачны) у цэнтры якога стаіць крыж, масцікай чырвонага колеру. Штамп паўтараецца на сс. 1, 3, 37, 72, 97, 199, 234-235.

Кніга перададзена ў дар музею ад жыхара г. Кобрын у верасні 2001 года.

727