Помнікі Міцкевічу ў свеце — Трускавец (Украіна)

Помнік Адаму Міцкевічу ў горадзе Трускавец лічыцца найстарэйшым па часе збудавання ўзорам гарадской скульптуры ў горадзе.

Яго ўстанавілі па просьбе жыхароў горада ў 1898 годзе прама ў цэнтры Трускавецкага парку, а побач — дуб, пасаджаны ў яго гонар.

У той час Трускавец знаходзіўся ў складзе Аўстра-Венгерскай імперыі. Аўтар помніка — польскі скульптар армянскага паходжання Тадэй (Тадэвуш) Баронч. Помнік перажыў дзве сусветныя вайны, і ў 2008 годзе быў адрэстаўраваны.

622