Цікавы прадмет з фондаў музея — срэбная манета наміналам у 10 рублёў

У 1998 годзе Рэспубліка Беларусь разам з сусветнай грамадскасцю шырока адзначала 200-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта Адама Міцкевіча. З гэтай нагоды на Маскоўскім манетным двары Дзяржзнака была адчаканена срэбная манета наміналам у 10 рублёў. Дызайн ажыццявіла беларуская мастачка Таццяна Радзівілка. Манета ўведзена ў абарачэнне 21 кастрычніка 1998 г. Тыраж склаў 2000 адзінак.

Манета круглая, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс: у полі манеты, у крузе, абрамлённым геаметрычным арнаментам, рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім указаны год чаканкі "1998", маса каштоўнага металу ў чысціні "15,55" і проба  сплаву "Ag 925"; па колу - надпісы: у верхняй частцы - "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", у ніжняй - "ДЗЕСЯЦЬ РУБЛЁЎ".

Рэверс: у цэнтральнай частцы - рэльефная выява Адама Міцкевіча, аглаўная, анфас. Пад выявай - паралельныя гарызантальныя лініі, на якіх змешчаны рэльефны надпіс "А.МIЦКЕВIЧ". Справа ад выявы - паралельныя вертыкальныя лініі, на якіх указаны гады жыцця паэта: "1798 -1855".

Музей набыў дадзеную манету ў снежні 2002 года ў Лідскім аддзяленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

619