Помнікі Міцкевічу ў свеце — Аліва (Гданьск, Польшча)

Аліва - раён Гданьска, на поўначы мяжуе з г. Сопат. У 2020 г. - 14 970 жыхароў.

https://gzdiz.gda.pl/mapa/pomnik-adama-mickiewicza-w-oliwie,o,27 

Сучасны гранітны помнік у выглядзе гермы (герма - квадратны пастамент, які звужваецца дадолу і сканчаецца бюстам або скульптурай галавы) з бюстам Адама Міцкевіча. Пастамент выкананы з шэрага граніту з кованым, паглыбленым, пазалочаным надпісам: ADAM MICKIEWICZ 1798-1855, 1955. З такога ж матэрыялу выразаны бюст Міцкевіча на пастаменце. Вышыня ўсяго помніка з пастаментам: 305,00 см.

644