Помнікі Міцкевічу ў свеце — Ольштын (Польшча). Скульптар родам з Беларусі

Ольштын (Olsztyn) - сталіца Вармінска-Мазурскага ваяводства. Горад з насельніцтвам 172 тысячы размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы.

Помнік Адаму Міцкевічу быў устаноўлены ў 1965 годзе на плошчы перад агульнаадукацыйнай школай №1 імя Адама Міцкевіча. Помнік уяўляе сабой бюст паэта з чорнага граніту, устаноўлены на гранітным пастаменце ў форме пілона.

На ім медны надпіс з подпісам помніка і шыльда з інфармацыяй пра аўтара помніка Бальбіну Святыч-Відацкую. Яна была звязана з Ольштынам з 1954 года да сваёй смерці ў 1972 годзе. Нарадзілася яна 31 сакавіка 1901 года ў Беларусі, у Магілёве. Скончыла гімназію ў Брэсце і Акадэмію прыгожых мастацтваў у Кракаве. Аўтар каля 1000 скульптур. Лаўрэат Прэміі Міністэрства культуры і мастацтва 1960-х гг.

https://www.smp.olsztyn.pl/content/olszty%C5%84skie-pomniki-2

www.leksykonkultury.ceik.eu)

 Фота Раман Ходар

637