«НОЧ МУЗЕЯЎ» адбылася

21 мая 2022 г. Дом-музей Адама Міцкевіча ўжо дзясяты раз прыняў удзел у акцыі "Ноч музеяў".
Гасцей сустрэў сябар Адама, які расказаў пра жыццё і творчасць паэта, пазнаёміў з домам Міцкевічаў. Пані Гаспадыня апавядала пра інтэр'ер, звычаі і асаблівасці кухні 19 стагоддзя, пачаставала стравамі традыцыйнай беларускай кухні (бігас, дранікі, мачанка, зуцы). А ў завяршэнні вечара госці даведаліся крыху больш пра вееры, паслухалі санеты і ўрыўкі з паэм Адама Міцкевіча, а таксама прадэкламавалі свае любімыя вершы. Працавала фотазона "Інструмент душы" і "Выстаўка аднаго прадмета" з фондаў музея.

Дзякуй усім, хто правёў "Ноч музеяў" 2022 з намі!
#ночьмузеев #Новогрудок #Мицкевич

560