Помнікі Міцкевічу ў свеце — Сенява (Польшча)

Сенява - горад у Польшчы, уваходзіць у Падкарпацкае ваяводства, Пшэворскі павет. Займае плошчу 6,76 км ². Насельніцтва - 2087 чалавек.

Помнік Адаму Міцкевічу знаходзіцца на вул. Тадэвуша Касцюшкі. Ён быў закладзены жыхарамі горада да стагоддзя з дня нараджэння паэта ў 1898 годзе. Помнік выкананы ў выглядзе высокай каменнай калоны, якая вянчае пастамент з надпісам (АДАМ МІЦКЕВІЧ ДА 100-ГОДДЗЯ СА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ 1898 г.). На фасаднай сцяне верхняй часткі помніка размешчаны барэльеф паэта.

570