Помнікі Міцкевічу ў свеце — вёска Жалыня (Польшча)

Жалыня (польск. Żołynia) — вёска ў Польшчы, у Падкарпацкім ваяводстве, ў паўднёва-усходняй Польшчы. Насельніцтва - 5188 чалавек. Тут працуе агульнаадукацыйны ліцэй імя Міцкевіча, які знаходзіцца на вуліцы Міцкевіча.

У цэнтры вялікай вясковай плошчы стаіць цікавы па форме помнік Адаму Міцкевічу. Устаноўлены ў 1955 г. да стагоддзя з дня смерці Адама Міцкевіча.

У Жалыні расце самая тоўстая ў Польшчы аднаствольная сасна звычайная. Гэта манументальнае дрэва мае акружнасць ствала 442 см. (у 2016 годзе), вышыню - 14,5 м. (у 2013 годзе).

523