Кніга ў дар музею

Сёння Дом-музей Адама Міцкевіча наведаў разам са сваімі сябрамі польскі пісьменнік Якуб Сквож (Jakub Skworz). Ён з'яўляецца аўтарам 15 кніг для дзяцей і моладзі. Пісьменнік падараваў музею сваю кнігу "Adaś Mickiewicz- Łobuz i mistrz" ("Адась Міцкевіч. Свавольнік і майстар"). У кнізе расказваецца пра сучасных дзяцей Олю, Эрыка і іх дзядулю, якія дзіўным чынам перанесліся ў старыя часы, калі Адам Міцкевіч быў маленькім Адасем. А потым разам з ім прайшлі яго жыццёвы шлях.

525