Дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»

27 жніўня 2022 г. Дом-музей Адама Міцкевіча наведалі сябры і прыхільнікі Маладзечанскага мясцовага дабрачыннага фонда "Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага".

Адам Міцкевіч быў госцем Міхала Клеафаса Агінскага ў Фларэнцыі ў 1829 годзе. А пазнаёміла іх між сабою знакамітая піяністка Марыя Шыманоўская, якая праз А. Міцкевіча перадала пісьмо Агінскаму. У заключэнні экскурсіі ў літаратурна-музычным салоне музея прагучалі творы М.К. Агінскага ў выкананні Святлены Немагай.

Музею падараваны альбом "Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі" -Мінск, 2022.

529