Помнікі Міцкевічу ў свеце — вёска Рабчыска (Польшча)

Рабчыскоа – вёска ў Вялікапольскім ваяводстве на захадзе Польшчы. Насельніцтва – 280 чалавек (2008 г.).

У перыяд са жніўня 1831 г. па сакавік 1832 г. Адам Міцкевіч знаходзіўся ў Вялікім Княстве Познанскім. Яго прымалі сем'і памешчыкаў у сваіх загарадных сядзібах. З нагоды знаходжання А. Міцкевіча ў Рабчыску, вёсцы каля горада Любань, у 1974 годзе быў адкрыты яму помнік.

Высечаны ў пяшчаніку бюст Адама Міцкевіча — праца народнага майстра Лявона Дудка. На пастаменце першапачаткова быў надпіс «Адам Міцкевіч у Вялікапольшчы 1831-1832». Падчас апошняй рэканструкцыі помніка быў выдалены стары надпіс і заменены новым «Адам Міцкевіч у Рабчыску 1831-1832».

http://www.polskaniezwykla.pl/web/place/40938,robczysko-pomnik-adama-mickiewicza.html

538