Пазнавальная гадзіна, прысвечаная Дню Маці

Сёння, 14 кастрычніка, у Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла пазнавальная гадзіна, прысвечаная Дню Маці. Мерапрыемства наведалі навучэнцы СШ №4 г. Навагрудка.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй гэтага святочнага дня і яго сувяззю з хрысціянскім святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пагулялі ў гульні: збіралі пазлы з прыказак, адгадвалі загадкі і іншае. На заканчэнне сустрэчы прайшоў майстар-клас па вырабе букета з віншавальнай паштоўкай для маці.

582