Помнікі Міцкевічу ў свеце — Бэлз (Украіна). Помнік не захаваўся

Бэлз (укр. Белз, польск. Bełz) — горад у Чырвонаградскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны за 3 кіламетры ад украінска-польскай мяжы. Насельніцтва 2257 чал. (2020 г.).

З 2001 года Белз і яго наваколлі па рашэнню ўрада Украіны сталі Дзяржаўным гісторыка-культурным запаведнікам «Княжы Белз».

Помнік Адаму Міцкевічу, адчынены да стагоддзя з дня нараджэння паэта, працы скульптара Антонія Попеля, чыёй працай таксама з'яўляецца помнік Адаму Міцкевічу ў Львове. На невялікім пастаменце знаходзіцца антычная калона з бюстам. Помнік праіснаваў да верасня 1939 года, разбураны падчас вайны і больш не аднаўляўся.

Foto: NAC, Wikipedia

557