Напалеон Орда — мастак, кампазітар, музыкант, аўтар архітэктурных пейзажаў (Да дня нараджэння)

11 лютага споўнілася 216 гадоў, як на свет з'явіўся мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда (1807 Пінскі павет-1883 гг.).

У дзеючай цяпер экспазіцыі Дома-музея Адама Міцкевіча змешчаны яго партрэт, копіі яго малюнкаў “Завоссе”, Туганавічы.

Пасля паўстання 1830-1831 гг. Н. Орда эмігрыраваў у Парыж. Там ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам, браў удзел у літаратурных сходах, суправаджаючы ігрой на фартэпіяна паэтычныя імправізацыі А. Міцкевіча. У музыцы Напалеон Орда вядомы як заснавальнік беларускай школы фартэпіяннага мастацтва. Ён браў урокі ігры на фартэпіяна ў Фрэдэрыка Шапэна і Ферэнца Ліста. Напалеон Орда быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

Пачаткам мастацкай дзейнасці можна лічыць 1840 год. Свае малюнкі мастак выконваў алоўкам, затым дапаўняў малюнак алоўкам акварэллю, гуашшу і сэпіяй. У 1856 годзе Орда атрымаў амністыю як удзельнік паўстання і ў 49-гадовым узросце вярнуўся на Радзіму.

У Беларусі Напалеон Орда зрабіў каля 200 замалёвак, у тым ліку памятныя мясціны, звязаныя з Адамам Міцкевічам. Усяго ж агульная калекцыя мастака налічвае больш за 1150 архітэктурных пейзажаў.

У 1997 годзе, у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці ўстаноўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Ордзе. У вёсцы Варацэвічы Іванаўскана райна знаходзіцца музей Напалеона Орды.

453