«Конрад Валенрод». 195 гадоў таму

“Ведаеш, брат, ён заткне цябе за пояс” – менавіта гэтыя словы сказаў рускі паэт Васіль Жукоўскі Пушкіну пасля выхаду паэмы Адама Міцкевіча “Конрад Валенрод”.

Паэма “Конрад Валенрод”, напісаная Адамам Міцкевічам у ссылцы ў Маскве, была выдадзена на польскай мове і выйшла ў свет 21 лютага 1828 года з друкарні Караля Края ў Пецярбургу. Памер кнігі быў невялікі: 20×13 см. Арыгінал, дасланы з Масквы, прайшоў цэнзуру рускага цэнзара Васіля Анастасевіча. Ён быў забяспечаны трыма літаграфаванымі ілюстрацыямі Вінцэнта Смакоўскага.

Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову выканаў Арцём Вярыга-Дарэўскі, аднак пераклад не быў апублікаваны, а рукапіс згубіўся. Урыўкі з паэмы на беларускую мову перакладалі Адам Гурыновіч (песня “Вілія”), Янка Купала (уступ і частка І), Кастусь Цвірка. Сучасны поўны пераклад зрабіў Пятро Бітэль.

Цікавы факт: Імправізацыя Конрада была напісана ў адну ноч. І нездарма існуюць пераказы аб тым, што, стварыўшы яе, Міцкевіч ад перанапружання думак і пачуццяў запаў у непрытомнасць.

*фрагменты першага выдання:

  1. Тытульны ліст;
  2. Цэнзурнае адабрэнне і прысвячэнне;
  3. Старонкі VIII;
  4. Графюра В. Смакоўскага.
422