Творчая сустрэча ў музее

24 лютага у Доме-музее Адама Міцкевіча адбылася творчая сустрэча з цікавай, рознабаковай асобай Анатоля Кардаша, для якога любая справа – прызванне.

Анатоль Аляксандравіч пядзяліўся гісторыяй свайго жыцця, распавёў аб тым, як ён ад службы ў ваенна-марскім флоце і органах пракуратуры прыйшоў да жывапісу, ганчарства і нават танцаў.

Даў самае галоўнае настаўленне падрастаючаму пакаленню: ніколі не баяцца спрабаваць займацца нечым новым. “Трэба заўсёды быць пры справе, тады нічога балець не будзе”, — кажа Анатоль Аляксандравіч.

Самы ўважлівы слухач атрымаў падарунак ад мастака – кубак для гарбаты. Не пакінуў без увагі Анатоль Аляксандравіч і музей – прынёс у дар штоф і шклянкі. А тыя, хто засталіся без падарункаў не доўга сумавалі, бо майстар запрасіў іх да сябе на мастар-клас па вырабе керамікі.

Дзякуем Анатолю Аляксандравічу за цудоўную сустрэчу, падарункі, жадаем творчых поспехаў і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

416