Новая рубрыка!

Усё, што сёння звязана з імем Адама Міцкевіча, адносіцца да гісторыі літаратуры і ўвекавечання памяці паэта. Ён належыць да тых нямногіх творцаў, якія яшчэ пры жыцці былі ўшанаваны лаўровым вянком геніяльнасці і веліч створанага ім непадуладнага часу. Гэтым і тлумачыцца нязгасная ўвага да асобы Адама Міцкевіча, да ўсяго, што створана ім.

Ва ўсім свеце, нават у месцах, дзе паэт ніколі не быў, стаяць помнікі (чытайце рубрыку «Помнікі Міцкевічу ў свеце»), будынкі ўпрыгожваюць памятныя знакі і барэльефы, імем Адама Міцкевіча названы вуліцы.

У нашым новым віртуальным праекце-рубрыцы мы будзем дзяліцца месцамі, дзе Міцкевіч пакінуў часцінку сябе. Абяцаем, будзе цікава!

392