15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. Палажэнні Канстытуцыі знаходзяць сваё развіццё ў бягучым заканадаўстве. https://president.gov.by/be/gosudarstvo/constitution

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).

У 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі.

Наступны рэспубліканскі рэферэндум, на які было вынесена пытанне змянення Асноўнага Закона, адбыўся 17 кастрычніка 2004 года.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 года. № 124-3 у Канстытуцыю ўнесены змяненні, якія датычацца правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.

27 лютага 2022 года адбыўся чарговы рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У выніку адкарэкціраваны прэамбула і 85 артыкулаў, з'явілася 11 новых артыкулаў, выключаны 2 артыкулы. Таксама Асноўны Закон дапоўнены новай главой (глава 31 "Усебеларускі народны сход").

Цяпер Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь змяшчае 9 раздзелаў, 9 глаў і 156 артыкулаў.

https://president.gov.by/be/gosudarstvo/constitution

376